Годна прадставілі цэнтр

Общество

Работнікі Пастаўскага ТЦСАН у складзе дэлегацыі Віцебскай вобласці з міністрам працы Ірынай Касцевіч і старшынёй Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Сяргеем Халявам

19 верасня ў Мінску прайшла рэспубліканская нарада на тэму «Роля тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў вырашэнні сацыяльных праблем». Удзел у ёй прымала і дырэктар Пастаўскага ТЦСАН Дзіяна Пякарская.

— На нараду былі запрошаны кіраўнікі камітэтаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і дырэктары цэнтраў, — расказвала Дзіяна Іванаўна. — Яна праходзіла пад старшынствам міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ірыны Касцевіч. Прысутныя дзяліліся вопытам па пытаннях развіцця ТЦСАН, дасягненнямі, гаварылі пра перспектывы. Цікава было паслухаць выступоўцаў. Пра работу ТЦСАН Віцебскай вобласці па падтрыманні актыўнай жыццёвай пазіцыі і даўгалецця непрацаздольных грамадзян расказала ўдзельнікам нарады начальнік упраўлення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва і стацыянарных устаноў камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Вера Астапенка. Да прысутных з прамовай звярнуўся старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда.

У рамках мерапрыемства была арганізавана выстава, на якой былі прадстаўлены вырабы наведвальнікаў аддзяленняў ТЦСАН. Права прадэманстраваць сувенірную прадукцыю ад Віцебскай вобласці было прадастаўлена тэрытарыяльнаму цэнтру Аршанскага раёна і нашаму. Мы завезлі брэндавую ляльку-пастаўчанку, карціны з ільну і вышытыя стужкамі, вырабы з папяровай лазы. Прадукцыю пастаўчан прадстаўлялі загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту лынтупскага філіяла ТЦСАН Таццяна Валуевіч і інспектар аддзялення Люцыя Руткоўская. Нашымі вырабамі зацікавіліся міністр працы Ірына Касцевіч і старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Сяргей Халява. Яны пагутарылі з прадстаўнікамі абласнога ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і дырэктарамі цэнтраў. У завяршэнне далі высокую ацэнку рабоце Аршанскага і Пастаўскага ТЦСАН.

Запісала Анна АНІШКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.