«Малевічы»

Общество

— Прыязджайце паглядзець, як у нашым пад’ездзе размалявалі пляцоўку, што вядзе на гарышча! — гаварыла пастаўчанка Таццяна Кучар, патэлефанаваўшы ў рэдакцыю. — Такое на агароджы пішуць.

З падобнымі і іншымі прось­бамі чытачы раёнкі звяртаюцца да нас даволі часта, і мы заўсёды імкнёмся адгукацца на іх. Вось і зараз бяру фотаапарат і выяз­джаю па названым адрасе.

У пад’ездзе №1 па вул. Станкевіча, 5, у райцэнтры чыста і ўтульна. На падаконніках раскашуюць кветкі. Нядаўна пафарбаваныя сцены аж бліш­чаць — не прайшло і года, як тут зрабілі рамонт. Жыхары (а гэта ў сваёй большасці пенсіянеры) выканалі яго за ўласныя сродкі. А днямі нейкія “мастакі” вырашылі “дапрацаваць” ін­тэр’­ер — размалявалі двое дзвярэй, якія вядуць на гарышча (тут жыхары пад’езда сушаць бялізну, бо ў доме няма балконаў), і скрыню з тэлеві­зійным размеркаваль­нікам. Па “мастацкім стылі” відаць, што зрабіла гэта моладзь. Аднак пажылыя людзі такіх “шэдэўраў” не ацанілі. І я іх разумею, бо абурацца прычына ёсць.

Яшчэ адна праблема, з якой сутыкаюцца жыхары пад’езда, — дакучлівы сэрвіс. У прыватнасці, гаворка ідзе пра расклейванне аб’яў рэкламнага характару там, дзе іх быць не павінна.

— Каля ўваходных дзвярэй у пад’езд ёсць спецыяльная дошка для аб’яў. Але некаторыя распаўсюджвальнікі промапрадукцыі чамусьці яе ігнаруюць, расклейваюць флаеры на новыя металічныя дзверы, сцены дома. А аднойчы рэкламу прыклеілі прама на акно маёй кватэры. Дакуль гэта цярпець? — задаецца справядлівым пытаннем Таццяна Пятроўна.

Аднак баюся, што гэта, здавалася б, простае пытанне перайшло ў разрад рытарычных.

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.