Навучэнцы за работай

Важное Образование Сельское хозяйство

Юрый Міронаў, Вячаслаў Бабіч, Аляксандр Мячкоўскі, Вадзім Каравацкі, Ігар Бохан, Павел Капуста

Кантралюе штаб

У верасні традыцыйна на дапамогу вяскоўцам прыходзяць навучэнцы дзяржаўнага каледжа. У адпаведнасці з распараджэннем райвыканкама, з іх ліку і сёлета сфарміраваны сельскагаспадарчыя атрады, якія прыступілі да работы на мінулым тыдні. Навучэнцы ўбіраюць бульбу ў ААТ “Хацілы-агра”, “Камайскі-агра” і “Навасёлкі-Лучай”. Папярэдне паміж сельгаспрадпрыемствамі і каледжам сумесна з раённым камітэтам БРСМ былі заключаны дагаворы аб арганізацыі дзейнасці сельскагаспадарчых атрадаў.

Для каардынацыі іх дзейнасці створаны раённы штаб. Яго кіраўніком зацверджаны першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Генадзій Лютынскі.

Па 50-70 рублёў

зарабляюць у дзень на ўборцы бульбы самыя старанныя

Да ста навучэнцаў Пастаўскага дзяржаўнага каледжа выязджаюць штодня на ўборку бульбы ў ААТ «Навасёлкі-Лучай». У першую змену працуюць першакурснікі, у другую — дзве групы другога і трэцяга гадоў навучання.

У панядзелак пасля абеду ў полі першай сустрэла групу будучых тэхнікаў-механікаў. Куратар Наталля Варанько для фотаздымка вылучыла тых, хто за змену (5 гадзін) набірае да паўтары тоны бульбы, адпаведна і зарабляе па 50-70 рублёў.

— Задаволены арганізацыяй работы, — гаварыла Наталля Уладзіміраўна. — У полі пастаянна бывае прадстаўнік гаспадаркі, які аператыўна вырашае любое пытанне. Хапае пітной вады, ёсць магчымасць памыць рукі. Нас забяспечваюць вёдрамі, няма затрымак з транспартам для адвозкі клубняў. Пры неабходнасці неадкладна аказваецца першая медыцынская дапамога.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.