Па 30 гектараў у дзень

Главное Сельское хозяйство

засявае азімых механізатар Іван Яркоўскі з ААТ «Камайскі-агра». А ўсяго на яго рахунку амаль 500 гектараў

За Драбышамі зварочваем улева і едзем палявой дарогай. Уздоўж яе засеяныя невялікія ўчасткі. Пад самым лесам працуе новенькі трактар. Яго гаспадар — Іван Яркоўскі (на здымку).

— На жніве сёлета ў радасць папрацаваць не пашанцавала, — расказваў. — Камбайн зламаўся ў сярэдзіне ўборкі. Марнаваць час на рамонт не сталі. Неўзабаве прыступіў да сяўбы азімага рапсу. Падышоў час азімых зерневых — яны сталі маім клопатам.

На сяўбе таксама заняты вопытныя Іосіф Гайлюн і Валерый Руткоўскі. Аб’ём вялікі. Але работа арганізавана зладжана. З плугамі ў полі працуюць 6-7 адзі­нак тэхнікі. З дыскатарамі, культыватарамі і дыскамі рупяцца Сяргей Бразоўскі, Генадзій Унтан, Васілій Чабуранаў, Артур Чапскас. Своечасова падвозіцца насенне. А яшчэ і надвор’е пакуль спрыяе, таму плошчы за дзень засяваюць немалыя.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ