Падпал ці самаўзгаранне?

Важное Правовое поле

Раніцай 18 верасня ўвагу ўсіх, хто праязджаў або праходзіў па вуліцы Ленінскай у Паставах, прыцягваў абгарэлы легкавы аўтамабіль, прыпаркаваны насупраць магазіна “Міла”, і людзі ў форме каля яго. Па інфармацыі, якую мы атрымалі ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, пажар узнік каля 4 гадзін раніцы. Паведамленне пра яго паступіла ў РАНС ад дзяжурнага райаддзела мі­ліцыі. На месца здарэння неадкладна былі накіраваны дзяжурная змена РАНС і следча-аператыўная група ў складзе супрацоўнікаў РАУС, раённых аддзелаў Следчага камітэта і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

Неўзабаве пасля прыбыцця пажарных па названым адрасе агонь удалося патушыць, тым не менш ён паспеў знішчыць маторны адсек і часткова пашкодзіць салон “Аўдзі-А6”. Зараз разглядаюцца дзве версіі пажару — падпал і самаўзгаранне. Назначаны шэраг экспертыз, у ходзе якіх будзе ўстаноўлена дакладная прычына. Вядома, што гаспадаром аўтамабіля з’яўляецца жыхар Глыбокага. Напярэдадні ён прыехаў да знаёмых у Паставы і, калі ўзнік пажар, знаходзіўся ў іх доме недалёка ад таго месца, дзе прыпаркаваў машыну.

Тэкст і фота Алены ШАПАВАЛАВАЙ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.