Першыя «аўтографы»

Общество

Два месяцы назад раённая газета змяшчала рэпартаж пра шчаслівых навасёлаў новага 40-кватэрнага дома №24 па вуліцы Зялёнай у райцэнтры. А нядаўна нам паказалі першы “аўтограф” у пад’ездзе — росчырк чорнай фарбай, не заўважыць які немагчыма.

Яшчэ больш запэцканыя сцены пад’ездаў у суседнім, 23-ім, доме (на здымках). Размаляваных рознай брыдотай пад’ездаў і без таго хапае ў нашым гора­дзе, і вельмі шкада, што гэта заразлівая хвароба перакідваецца і на новае жыллё.

Тэкст і фота Фаіны Касаткінай