У падарунак школе – парты

Образование

Тры гады назад, у адпаведнасці з рэспубліканскай праграмай аснашчэння вучэбных кабінетаў школ і гімназій краіны сучасным абсталяваннем, СШ №1 г. Паставы цалкам абнавіла кабінет фізікі. За сродкі Міністэрства адукацыі былі закуплены новая мэбля, інтэрактыўная дошка, камп’ютар, абсталяванне для правя­дзення лабараторных работ.

На працягу мінулага навучальнага года па той жа праграме ў школу паступала абсталяванне для кабінета хіміі. Летам у ім правялі рамонт, замянілі старыя драўляныя вокны на шклопакеты, грошы на якія выдзеліў ад­дзел па адукацыі райвыканкама. І 1 верасня абноўлены кабінет прыняў вучняў. Зараз, акрамя інтэрактыўнай дошкі, у ім ўстаноўлены яшчэ і мультыборд — спецыяльная інтэрактыўная панэль, якая выконвае функцыі дошкі і камп’ютара. Новае абсталяванне з’явілася не толькі ў вучэбным класе, але і ў памяшканні лабаранцкай. Прычым усю мэблю — вучнёўскія і настаўніцкія сталы, шафы — як для кабінета хіміі, так і фізікі выра­біла ААТ «Паставымэбля».

Да 1 верасня прадпрыемства зрабіла школе падарунак — бясплатна паставіла 14 парт Эрысмана для навучэнцаў пачатковых класаў. Іх агульны кошт — больш за 2 000 рублёў. Адміні­страцыя СШ №1, вучні і бацькі вельмі ўдзячныя за гэта кіраўніцтву завода. Таты і мамы чацвёртакласнікаў, якім пашчасціла вучыцца за новымі партамі, нават напісалі Падзячнае пісьмо яго дырэктару Сяргею Лацецкаму.

Алена ШАПАВАЛАВА
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.