У першы клас

Главное Образование

СШ № 5 ідуць Валерыя Літвін і Ягор Літвінка

Несумненна, сённяшні Дзень ведаў з асаблівым хваляваннем чакалі першакласнікі. У раёне ўпершыню школьны парог пераступілі 320 дзетак, 22 з іх прыйшлі ў СШ № 5. Іх па-мацярынску ласкава прыняла вопытны педагог Алена Аркадзьеўна Казлоўская. З нецярпеннем чакалі свайго першага званка Валерыя Літвін і Ягор Літвінка. Дзеці хадзілі ў адзін дзіцячы садок, таму рады, што і вучыцца будуць разам.

Валерыя — сямімільярднае дзіця Зямлі. Дзяўчынка нарадзілася якраз у той дзень, калі на нашай планеце павінен быў з’явіцца сямімільярдны чалавек. Па рашэнні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый сертыфікаты выдалі ўсім, хто ў гэты дзень убачыў свет. Захоўваюць такі дакумент і бацькі Валерыі.

Наперадзе ў першакласнікаў дарога ў пакуль што нязведаную краіну Ведаў. Пажадаем ім поспехаў.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ