Загінуў на дарозе

Важное Правовое поле

Фото: ГАИ Витебска

У мінулую пятніцу а дзявятай гадзіне вечара на 42-м кіламетры трасы Глыбокае—Паставы—Лынтупы, недалёка ад Лучая, адбылося дарожна-транспартнае здарэнне, у выніку якога загінуў жыхар гэтай вёскі.

51-гадовы мужчына знаходзіўся за рулём аўтамабіля “Пежо-406” і рухаўся ў бок Юнек. Па інфармацыі аддзялення ДАІ РАУС, ён не ўлічыў асаблівасці і стан транспартнага сродку, а таксама скорасны рэжым, у выніку чаго не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у левы кювет. Машына некалькі разоў перавярнулася і прызямлілася на дах, вадзіцеля выкінула з салона. Ад атрыманых траўм ён памёр на месцы здарэння. Вядома, што загінулы не меў права кіравання аўтамабілем: калісьці быў пазбаўлены яго, а потым не пераздаў экзамен у ДАІ.

Трэба адзначыць, што з 10 верасня на тэрыторыі Пастаўскага раёна праводзіцца прафілактычная акцыя “Бяспраўнаму не месца за рулём!”, накіраваная на папярэджанне ДТЗ з удзелам асоб, якія не маюць права кіравання транспартным сродкам. Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што ў адпаведнасці з ч. 1 арт. 18.19 КаАП Рэспублікі Беларусь грамадзяне, якія селі за руль без вадзіцельскіх правоў або перадалі кіраванне транспартным сродкам такой асобе, будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ад 5 да 20 базавых велічынь. За аналагічнае паўторнае правапарушэнне штраф складзе ўжо ад 20 да 50 базавых велічынь. Магчымы таксама адміністрацыйны арышт на тэрмін да 15 сутак.

Алена ШАПАВАЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.