Залатая восень жыцця

Главное Общество

44 гады крочаць разам па жыцці Арыяда Аляксандраўна і Фёдар Фёдаравіч Шылей з райцэнтра. Выгадавалі двух годных сыноў, якія даўно маюць уласныя сем’і, цяпер дапамагаюць у выхаванні ўнукаў. Іх чацвёра, усе жывуць у Паставах, таму часта з бацькамі наведваюцца ва ўтульны бабулін і дзядулеў дом.

Арыяда Аляксандраўна і Фёдар Фёдаравіч заўсёды рады такім візітам. Восень жыцця гэтай сямейнай пары па-сапраўднаму залатая: яны акружаны любоўю і клопатам блізкіх, а яшчэ праз гады змаглі захаваць шчырасць пачуццяў адно да аднаго.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.