3 криминальные новости, о которых вы еще не знаете

Важное Правовое поле

Прысвоіў 3 тысячы

Раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да жыхара вуліцы Заслонава ў Паставах. Працуючы на пасадзе касіра-прыёмшчыка аднаго з прыватных прадпрыемстваў горада і з’яўляючыся матэрыяльна адказнай асобай, ён у перыяд з восені 2016 года па ліпень 2018-га прысвоіў давераныя яму таварна-матэрыяльныя каштоўнасці прадпрыемства на суму больш за 3 тысячы рублёў, якімі распарадзіўся паводле свайго меркавання. За гэта пастаўча­ніну пагражае пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю і штраф ці арышт або абмежаванне волі на тэрмін да 4 гадоў са штрафам або без яго.

Другі раўнд – за жонкай

У верасні з заявай аб прыцягненні да адказнасці мужа ў РАУС звярнулася жыхарка вёскі Груздава. Жанчына паведаміла, што напярэдадні вечарам муж, знаходзячыся ў нецвярозым стане, учыніў з ёй бойку і, паваліўшы на ложак, пачаў душыць. Пры гэтым яшчэ і на словах пагражаў давесці задуманае да канца. У адносінах да галавы сямейства ўзбудзілі крымінальную справу. Яму “свеціць” пакаранне ад грамадскіх работ да пазбаўлення волі на тэрмін да 2 гадоў. 

І нават плуг да МТЗ

У 10-класніка Камайскай СШ з пляцоўкі перад уваходам у школу ўкралі горны веласіпед. Як высветлілася, зрабіў гэта 24-гадовы пастаўчанін, які нідзе не працуе. У жыхаркі Лынтуп дарожны вела­сіпед прапаў ад магазіна “Клубничка”, размешчанага ў гарпасёлку. У дадзеным выпадку “пастараўся” лынтупчанін з вуліцы Чыгуначнай, які таксама не мае работы і на момант крадзяжу быў нецвярозы. Абодва транспартныя сродкі вернуты гаспадарам.

Знойдзены і канфіскаваны таксама трохкорпусны плуг да трактара “МТЗ”, які яшчэ год назад укралі ў галавы сялянскай фермерскай гаспадаркі С. І. Парангоўскага. Цікава, што злодзей — а ім аказаўся 56-гадовы непрацуючы жыхар завулка Сонечнага ў райцэнтры — для ажыццяўлення злачынства выкарыстаў пад’ёмны кран.

Па зводках РАУС падрыхтавала Алена ШАПАВАЛАВА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.