Большая ответственность. ДЭУ-33 обслуживают почти 212 километров дорог республиканского значения

Главное Общество

Справа гонару – рэспубліканскія трасы

Работнікі філіяла “ДЭУ-33” рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Віцебскаўтадар” адказныя амаль за 212 кіламетраў дарог рэспубліканскага значэння.

У кабінеце начальніка ДЭУ-33 Алега Крукоўскага сабраліся інспектар па кадрах Сяргей Падрэз, галоўны інжынер Мікалай Цехановіч, бухгалтар Аксана Улыбіна, галоўны бухгалтар Людміла Шаламіцкая, эканаміст Алена Шаламіцкая (на здымку), каб абмеркаваць падрыхтоўку да прафесійнага свята. Напярэдадні некаторыя з іх вярнуліся з урачыстага мерапрыемства ў абласным цэнтры, прымеркаванага да Дня аўтамабіліста і дарожніка, якое праходзіла ў канцэртнай зале «Віцебск». Работа пастаўскага ўпраўлення высока ацэнена кіраўніцтвам Віцебскаўтадара. Сведчаннем таму ўзнагаро­джанне многіх работнікаў. Напрыклад, начальнік А. П. Крукоўскі ўдастоены нагруднага знака выдатнасці Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь «Ганаровы дарожнік Беларусі» II ступені. Ганаровай граматай гэтага ж Міністэрства ўзнагароджаны трактарыст 5 разраду Яўгеній Пусько.

— Упраўленне абслугоўвае амаль 212 кіламетраў аўтама­більных дарог рэспубліканскага значэння, — расказваў Алег Пятровіч. — Адказнасць вялікая. Наша справа гонару, каб усе яны былі бяспечнымі. За 9 месяцаў 2018 года на іх утрыманне і бягучы рамонт затрачана 1 558 тысяч рублёў, выдзеленых з рэспубліканскага бюджэту. Асноўныя паказчыкі бізнес-плана выкананы, а то і перавыкананы. А галоўны з іх — бяспека дарожнага руху. За ўсімі лічбамі стаяць спецыялісты, рабочыя, якія ў любое надвор’е шчыруюць на сваіх рабочых месцах. Наш калектыў налічвае 60 чалавек, і ад кожнага залежыць агульны поспех.

Кіраўніцтва ў сваю чаргу цэніць людзей, стварае належныя ўмовы для работы ў майстэрнях, забяспечвае спецадзеннем. Перад выездам вадзіцелі праходзяць медагляд. Старанныя работнікі заахвочваюцца не толькі добрым словам, але і рублём. У фае адміністрацыйнага будынка на спецыяльным стэндзе змешчаны калектыўны дагавор. З цікавасцю азнаёмілася з ім і даведалася, што работнікі ДЭУ-33 атрымліваюць даплаты да розных свят, юбілеяў, на набыццё сельгаспрадукцыі, прадугледжаны іншыя выплаты.

— Прэміруем і з нагоды прафесійнага свята, — гаварыў Алег Крукоўскі. — На ўрачыстым схо­дзе дзякуем за працу, ушаноўваем ветэранаў. Карыстаючыся выпадкам, хачу павіншаваць з Днём аўтамабіліста і дарожніка калег, партнёраў. Пажадаць усім здароўя, поспехаў, аптымізму, новых дасягненняў.

Анна АНІШКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.