Цвет настроения – золотой. Подобный теплый октябрь был в 1979 и 2000 годах

Главное Общество

Кастрычнік не перастае здзіўляць казачна-камфортным надвор’ем. Такія цёплыя і сухія дзянькі ўласцівыя сярэдзіне верасня. Радуюцца сонейку не толькі людзі, але і расліны. Насуперак усім законам прыроды яны цягнуцца насустрач ласкавым промням: у сярэдзіне восені квітнеюць настуркі, маргарыткі, шыпшына, падбел… На клумбах «гараць» аксаміткі і вяргіні. Золатам ззяе кляновае і бярозавае лісце. Прыгажосць! А падарыў яе нам… антыцыклон, які распаўсюдзіўся па ўсёй Еўропе.

Між тым кастрычнік сёлета хоць і цёплы, але тэмпературныя рэкорды не пабітыя.

— Самымі цёплымі былі 1985 і 2005 гады. Тады паветра ў кастрычніку прагравалася да +24,4°C, зараз — +19,1°C, — патлумачыла начальнік метэаралагічнай станцыі Лынтупы Людміла Літвіновіч. — Падобнымі да сёлетняга — цёплага, з ясным і сухім надвор’ем — былі кастрычнікі ў 1979 і 2000 гадах.

Атрымліваем асалоду ад шчодрага прэзента прыроды!

Вераніка ФІЛАНОВІЧ

Читайте также:

А вы успели насладиться золотой осенью в Поставах? Нет? Тогда смотрите! +видео



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.