Дети мира. Младенцы, родившиеся 21 сентября, получили свидетельства и материальную помощь от Фонда мира

Важное Общество

Таццяна Туманава ўручае пасведчанне «Дзіця міру» сыну Вікторыі і Уладзіслава Пабяржыных Мацвею

Расціце ў міры, «Дзеці міру»!У панядзелак Пастаўшчыну наведала старшыня Віцебскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру» Таццяна Туманава. У наш раён яна прыехала, каб уручыць пасведчанні «Дзіця міру» і матэрыяльную дапамогу дзеткам, якія з’явіліся на свет 21 верасня — у Міжнародны дзень міру.

Рашэнне аб’явіць 21 верасня Міжнародным днём міру — днём адмаўлення ад усялякіх гвалтоўных дзеянняў, абвяшчэння перамір’я і перамоў падчас войнаў і іншых узброеных канфліктаў — было прынята Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб’­яднаных Нацый у 2002 годзе. А з 2009-га на Віцебшчыне праходзіць традыцыйная акцыя па ўручэнні пасведчанняў «Дзіця міру» і матэрыяльнай дапамогі ад Беларускага фонду міру малышам, якія нарадзіліся ў названы вышэй дзень. Сёлета «мірны» статус прысвоены 30 немаўлятам вобласці, у ліку якіх двое юных жыхароў Пастаўскага раёна. Павіншаваць дзетак і іх бацькоў з прысваеннем ганаровага звання разам з Таццянай Туманавай адправілася старшыня раённай арганізацыі Беларускага фонду міру, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Чаплінская.

Першы адрас — вуліца Маладзёжная ў аграгарадку Юнькі, дзе пражывае маладая сям’я Вікторыі і Ула­дзіслава Пабяржыных. Вікторыя да дэкрэтнага водпуску працавала медрэгістратарам у цэнтральнай раённай бальніцы, Уладзіслаў — будаўнік УП ЖКГ. Разам выхоўваюць паўтарагадовага Данііла, а 21 верасня нарадзіўся яшчэ адзін хлопчык, якога назвалі Мацвеем. Да іх мы завіталі ў суправаджэнні старшыні Юнькаўскага сельскага Савета Вячаслава Врублеўскага. Сям’я ўжо чакала гасцей. Гаспадары гасцінна запрасілі ў вялікі пакой, дзе ў дзіцячым ложку не спаў Мацвейка. Мама адразу ўзяла яго на рукі, старэйшы сынок прытуліўся да таты.— Хачу пажадаць вашым хлопчыкам стаць годнымі грамадзянамі нашай краіны, сапраўднымі яе абаронцамі, каб яны раслі ў мірнай краіне, пад мірным небам і мацярынскае і бацькоўскае сэрцы былі спакойнымі за сыноў, — гаварыла, віншуючы шчаслівых бацькоў, Таццяна Туманава. 

Да віншаванняў далучыліся Галіна Чаплінская і Вячаслаў Врублеўскі, якія пажадалі сям’і Пабяржыных моцнага здароўя, шчасця, любові і згоды. І яшчэ папаўнення, на гэты раз нараджэння дзяўчынкі.

Наступны адрас — вуліца Юбілейная ў Паставах. Тут у доме №4 пражываюць Таццяна і Сяргей Сарока з першынцам Мікіткам. Праўда, на момант нашага візіту галава сямейства адсутнічаў — быў у камандзіроўцы. Таму разам з маладой мамай і сыночкам віншаванні прымала бабуля малога — Іна Пятроўна Сарока. Як і першай сям’і, прадстаўнікі фонду міру расказалі пра мэту свайго візіту, пажадалі шчасця, здароўя, дабрабыту і ўручылі пасведчанне і канверт з грашыма. Пры гэтым заўважылі, што «Дзіця міру» — гэта не проста званне. Яно абавязвае ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак, якім прысвоена, а таксама іх бацькоў у далейшым быць удзельнікамі разнастайных мерапрыемстваў, якія праводзяцца Беларускім фондам міру.

Алена ШАПАВАЛАВА
Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.