7 кастрычніка – Дзень настаўніка

Образование Общество

Паважаныя настаўнікі, выхавальнікі, педагогі-ветэраны
і ўсе работнікі сістэмы адукацыі раёна!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!

У наш час ажыццяўляецца мадэрнізацыя адукацыі, мяняецца яе змест, укараняюцца новыя адукацыйныя тэхналогіі. Але пры гэтым адно застаецца нязменным — вялікая роля настаўніка. Быць ім — высокае прызванне. Сапраўдны педагог, які ўвасабляе ў сабе лепшыя чалавечыя якасці, нязменна абуджае ў сэрцах вучняў шчырае і неадольнае імкненне да ведаў. Вы адкрываеце нязведаныя таямніцы пазнання, даяце магчымасць кожнаму стаць запатрабаваным і карысным у грамадстве. Педагогі Пастаўшчыны пацвярджаюць гэта з года ў год поспехамі сваіх вучняў.

У дзень прафесійнага свята прыміце словы шчырай удзячнасці за вашу высакародную працу і адданасць абранай справе, шчодрасць душы і любоў да дзяцей. Жадаем усім творчых поспехаў, натхнення, павагі калег і вучняў, нязгаснага жадання несці веды дзецям і самім спасцігаць новае. Шчасця вам, здароўя, бадзёрасці, добрага настрою, аптымізму і дабрабыту!


Сяргей ЧЭПІК,
старшыня раённага выканаўчага камітэта

Пётр КУРТО,
старшыня раённага Савета дэпутатаў



Паважаныя калегі!

Шаноўныя ветэраны педагагічнай працы!

Шчыра, з пачуццём удзячнасці віншуем усіх, хто абраў прафесію педагога. Наша прафесійнае свята займае асобае месца. Праца настаўніка служыць асновай любога грамадства. Выяўляючы таленты, перадаючы вучням свае веды і вопыт, вы, паважаныя педагогі, ствараеце будучыню краіны і нашай малой радзімы — Пастаўшчыны!

Глыбокай павагі і прызнання заслугоўваюць усе працаўнікі сістэмы адукацыі раёна. Яны праяўляюць высокую адказнасць і прафесіяналізм, вернасць і адданасць абранаму шляху. Вялікае дзякуй усім за педагагічны талент, дабрыню і мудрасць, шчырую любоў да дзяцей. Жадаем новых поспехаў, не спыняцца на дасягнутым, актыўна ўкараняць новыя тэхналогіі, прадаўжаць лепшыя традыцыі, атрымліваць новыя перамогі! Моцнага зда­роўя, выдатнага настрою, шчасця, дабрабыту вам і вашым сем’ям!


Аляксандр КАШЫРЫН,
начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама

Людміла ГРАЧАНІК,
старшыня раённай арганізацыі  Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі



 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.