Иванович — специалист высококлассный! Экскаваторщик Алексей Кондрашенко работает в ДРСУ-132 почти 50 лет

Важное Общество

50 гадоў служыць дарогам

Аляксей Іванавіч Кандрашэнка (на здымку) ў ДРБУ-132 уладкаваўся пасля службы ў арміі. Было гэта ў 1969 годзе. З таго часу нязменна верны абранай прафесіі экскаватаршчыка і арганізацыі, у якой працуе амаль 50 гадоў.

— Якой толькі тэхнікай за гэты час ні авалодаў Іванавіч! — гаварыў прараб прадпрыемства Віктар Будзіч. — Асвойвае яе хутка, за­хоўвае правілы тэхнікі бяспекі. Спецыяліст высакакласны! Нягле­дзячы на ўзрост, мае добрую рэакцыю, дакладны, акуратны, з’яўляецца прыкладам для маладых.

— Вялікія аб’ёмы работ выконваліся ў тыя гады арганізацыяй, — успамінаў ветэран працы. — Ні адзін мост не ўзведзены без майго ўдзелу. Выконваў землярыйныя работы, забіваў палі, грузіў, разгружаў грузы і атрымліваў задавальненне ад зробленага. Цяпер клопатаў менш. Але развітвацца з тэхнікай не хочацца. Прыкіпеў душой. Люблю актыўнасць. А калі прыносіш карысць, тады і жыць весялей.

Анна АНІШКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.