Юлия Лозикевич – лауреат премии имени Героя Советского Союза Зинаиды Туснолобовой-Марченко

Важное Общество

Юлія Лазікевіч з намеснікам старшыні аблвыканкама Уладзімірам Пеніным

Напярэдадні Дня маці ў Віцебскім аблвыканкаме адбыўся ўрачысты прыём, на якім 12 прадстаўніц вобласці былі ўзнагароджаны ордэнам Маці, 25 — прэміямі імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанка. Сярод лаўрэатаў і галоўны рэдактар тэлеканала «Паставы-ТБ» Юлія Лазікевіч.

— Словамі не перадаць тое, што адчувала на прыёме падчас атрымання з рук намесніка старшыні абл­выканкама Уладзіміра Пеніна прэміі, — расказвала Юлія. — Мець не адно дзіця — мая мара з маленства. Яна ажыццявілася: іх у мяне трое — дзве дачушкі і сынок. Гэта нястомная штодзённая праца і вялікае шчасце з засмучэннямі і радасцямі, няўдачамі і поспехамі. Найвышэйшая ўзнагарода за мацярынскую любоў — пяшчотныя абдымкі і пацалункі дзетак. Бязмежна рада, што жыву ў Беларусі, дзе сем’ям і дзецям удзяляецца пастаянная ўвага з боку Прэзідэнта, урада, органаў мясцовай улады.

У краіне склалася стабільная сістэма мер сацыяльна-эканамічнай падтрымкі мнагадзетных сем’яў: прадугледжаны розныя віды дапамог, ільгот, гарантый. Зроблены акцэнт на ўмацаванне сямейных каштоўнасцей, фарміраванне здаровага ладу жыцця. Прэмія імя Зінаіды Тусналобавай-Марчанка зацверджа­­на аблвыканкамам з мэтай павышэння прэстыжу мацярынства, умацавання інстытута сям’і, сямейных традыцый, прапаганды вопыту ў выхаванні дзяцей. Ёй узнагароджваюцца толькі жанчыны Віцебшчыны.

Віншуем Юлію!

Анна АНІШКЕВІЧ
Фота Сяргея ПЛЕШАКОВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.