Объединяет не только профессия. Пётр, Сергей и Денис Антоневичи всегда готовы к работе

Главное Общество

Аб’ядноўваюць не толькі дарогі

Пятра, Сяргея і Дзяніса Антаневічаў аб’­ядноўвае не толькі агульная работа, але і сваяцтва. Пётр і Сяргей — родныя браты, Дзяніс — сын Сяргея. Кожную раніцу яны спяшаюцца ў ДЭУ-33, дзе працуюць вадзіцелямі МАЗаў. Заўтра ў іх двайное свята: яны і аўтамабілісты, і дарожнікі. Першым у арганізацыю ўладкаваўся Пётр, затым за старэйшым братам прыйшоў і малодшы, Сяргей. За бацькам пацягнуўся Дзяніс.

— Мы любім сваю прафесію і сваю работу, — гаварылі. — Нават сабраўшыся на сямейныя святы, абмяркоўваем вытворчыя справы.

Клопатаў Антаневічам хапае круглы год: дастаўляюць грузы, зімой чысцяць дарогі ад снегу, пасыпаюць іх саляна-пясчанай сумессю. Працаваць прыходзіцца і ноччу, і ў выхадны дзень, бо да выхаду на трасу маршрутных аўтобусаў, аўтамагазінаў трэба паспець стварыць неабходныя ўмовы для бяспечнага руху.

— Антаневічы — надзейныя і безадмоўныя, — хваліў начальнік філіяла “ДЭУ-33” Алег Крукоўскі. — У любы час сутак яны “на тэлефоне”, па першым званку гатовыя выехаць на трасу і добрасумленна выканаць даручаную работу.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.