«Опыт приобрел, а старанием его наделила природа». Руслан Казакевич — машинист смесителя асфальтобетона «ДРСУ-132»

Важное Общество

Каб «вопратка была надзейнай

Руслан Казакевіч (на здымку) — машыніст змяшальніка асфальтабетону філіяла «Пастаўскае ДРБУ-132». На ім ляжыць адказнасць за ўсе этапы вырабу асфальту, які называюць «вопраткай» для дарог. Р. Казакевіч сочыць за работай усіх вузлоў і агрэгатаў па адзінай тэхналагічнай схеме.

— Стаж работы Руслана ў нашай арганізацыі — больш за 10 гадоў, — расказваў прараб Віктар Нікіпяровіч. — Вопыт набыў, а стараннем яго надзяліла прырода. Працуе па чарзе з Аляксандрам Асяненкам. Да абодвух ніколі не ўзнікае ніякіх заўваг.

За змену асфальтабетонны завод ДРБУ-132 можа выпускаць да 400 тон асфальту. Праўда, апошнім часам аб’ёмы зменшыліся да 150 тон. Друз, адсеў ідуць па стужцы ў змяшальнік, падсушваюцца. Туды ж дадаецца бітум і іншыя кампаненты. За адзін замес атрымліваецца 750 кілаграмаў асфальту. Гарачы састаў загружаецца ў грузавыя аўтамабілі і дастаўляецца на аб’ект. Паслугамі асфальта-бетоннага завода карыстаюцца і дарожныя арганізацыі суседніх раёнаў.

Анна АНІШКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.