Перепись населения-2019. Регистраторы уточняют адреса

Общество

З 4 па 30 кастрычніка 2019 года ў нашай краіне будзе праводзіцца перапіс насельніцтва. Цяпер ідзе актыўная падрыхтоўка да яго.

— Адным з першачарговых этапаў з’яўляецца навя­дзенне парадку ў адраснай гаспадарцы, — расказваў спецыяліст аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Андрэй Клімюк. — Абышлі прыватны сектар, агледзелі адміністрацыйныя будынкі. Пабывалі практычна ў кожным домаўладанні. Найперш стаяла задача ўхіліць адрасныя “прабелы”. Пры выяўленні недакладнасцей, гутарылі з жыхарамі, давалі рэкамендацыі на ўстаноўку аншлагаў і нумарных знакаў на дамах. Праз пэўны час па праблемных адрасах прайшлі яшчэ раз. Большасць пастаўчан на заўвагі адрэагавалі аператыўна — у райцэнтры на 62 дамах устаноўлены нумарныя знакі, на 17 — аншлагі з назвай вуліцы, абноўлены 6 аншлагаў у Варапаеве, 2 — у Лынтупах. Іх наяўнасць неабходная для правядзення перапісу, а таксама для работнікаў хуткай дапамогі, міліцыі, райаддзела па надзвычайных сітуацыях, іншых службаў.

З 6 лістапада бягучага года да работы прыступяць рэгістратары. Яны выбраны з ліку работнікаў жыллёва-камунальнай службы, якія адказваюць за эксплуатацыю жыллёвага фонду або займаюцца яго абслугоўваннем. Іх задача — да 30 лістапада ўдакладніць пералік усіх будынкаў, у якіх магчымае пражыванне людзей, ахарактарызаваць і на спецыяльнай карце пацвердзіць іх існаванне, каб восенню наступнага года сюды прыйшлі перапісчыкі. Для якаснай работы кожны рэгістратар будзе забяспечаны планшэтам, у якім змешчаны картаграфічны матэрыял.

Анна АНІШКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.