Площадь Ленина в Поставах не меняла своего облика с 1989 года. Реконструкция продолжается

Главное Общество

Пытанне добраўпарадкавання горада і населеных пунктаў раёна — адно з галоўных у рабоце мясцовых органаў улады. Рэгулярна праводзяцца суботнікі па навядзенні парадку на цэнтральных вуліцах і сядзібах гаспадарак, у жылых мікрараёнах і ўздоўж дарог. Рашэннямі раённага і сельскіх выканаўчых камітэтаў за прадпрыемствамі і арганізацыямі замацаваны канкрэтныя тэрыторыі, вызначаны адзіны санітарны дзень — чацвер. Дзякуючы гэтаму, прыгажэюць нашы Паставы, гарпасёлкі Варапаева і Лынтупы, буйныя вёскі.

Асабліва адчувальныя змены адбываюцца ў райцэнтры. За апошні час істотна змянілася тэрыторыя паміж цэнтральнай райбальніцай і аўтазаправачнай станцыяй па вуліцы Савецкай, нямала зроблена на ўездзе ў горад з боку пятага гарадка, у мікрараёнах гэтага і шостага гарадкоў, ву­ліцы Юбілейнай. Свежы прыклад — новыя тратуары і асфальт паміж Белаграпрамбанкам і СШ №1, уздоўж дамоў №7 і №11 па Юбілейнай.

Але асноўная ўвага зараз скіравана на плошчу Леніна, якая не мяняла свайго аблічча з 1989 года. Па просьбе кіраўніцтва райвыканкама архітэктурна-інавацыйным бюро Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта распрацавана архітэктурная канцэпцыя яе развіцця. Першым этапам увасаблення задуманага ў жыццё стала рэканструкцыя фантана: абноўлена яго абліцоўка, у цэнтры ўстаноўлена скульптурная кампазіцыя. На чарзе сквер, у якім плануецца выкарчаваць 16 старых елак і 4 бярозы. На іх месцы будуць высаджаны туі. 8 кастрычніка ў раённым выканаўчым камітэце адбылося грамадскае абмеркаванне праекта рашэння аб выдачы дазволу на гэта. На наступным тыдні камунальшчыкі прыступяць да работы. У астатніх дрэў будуць абрэзаны і сфарміраваны кроны, у скверы з’явяцца новыя лавачкі.

У перспектыве зменіцца форма той часткі плошчы, дзе ўстаноўлены помнік Леніну і якая выкладзена тратуарнай пліткай. Яна павялічыцца за кошт стаянкі аўтатранспарту (стаянку плануецца перанесці за будынак кінатэатра, значна расшырыўшы тую, якая ёсць там зараз) і стане паўкруглай. Новым будзе таксама каляровае рашэнне галоўнай плошчы горада. Сталічныя архітэктары ўважліва вывучылі гістарычныя звесткі пра яе і вырашылі зрабіць плошчу ў тых колерах, у якіх яна была пабудавана першапачаткова.

Алена ШАПАВАЛАВА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.