Поставская районная библиотека признана победителем в республиканском конкурсе «Лучший публичный центр правовой информации»

Культура

Перамаглі ў рэспубліканскім конкурсе

Пастаўская раённая бібліятэка ўдзельнічала ў рэспубліканскім конкурсе «Лепшы публічны цэнтр прававой інфармацыі» і прызнана пераможцай у намінацыі «Работа па павышэнні прававой кампетэнтнасці бібліятэкараў».

Аўтар — складальнік прадстаўленых на конкурс работ — малады работнік, бібліёграф Ганна Літвіновіч (на здымку). Яна закончыла Беларускі дзяржаўны ўні­версітэт культуры і мастацтва і магістратуру пры ім, практыку праходзіла ў Нацыянальнай бібліятэцы, а працоўную дзейнасць пачынала ў бібліятэцы Акадэміі навук. Выдатна зарэкамендавала сябе і ў родных Паставах.

Узнагароджванне пераможцаў праходзіла 18 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы ў рамках V Міжнароднага кангрэса «Бібліятэка як феномен культуры». Лаўрэатам уручаны дыпломы, прызы, прадукцыя Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі. Затым адбыўся круглы стол на тэму: «Арганізацыя дзейнасці публічных цэнтраў прававой інфармацыі: сучасныя падыходы і перспектывы». Яго арганізатары і ўдзель­нікі высока ацанілі выступленне Ганны Літвіновіч па тэме намінацыі.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.