Поставский молочный завод получил сертификат соответствия СТБ ИСО 22000

Важное Общество

Фото из открытых источников

У канцы верасня Пастаўскі малочны завод атрымаў сертыфікат адпаведнасці СТБ ІСО 22000 на вытворчасць і захоўванне сыроваткі малочнай канцэнтраванай, сыроў вагавых і фасаваных, масла з каровінага малака.

— СТБ ІСО 22000 — гэта стандарт рэспубліканскага ўзроўню, у аснове якога ляжаць сусветна прызнаныя прынцыпы, — расказвала начальнік аддзела збыту і забеспячэння завода Алена Антановіч. — Ён пацвярджае сістэму менеджменту бяспечных харчовых прадуктаў і дазваляе адсочваць бяспеку прадукцыі непасрэдна па ўсім харчовым ланцужку. Сертыфікацыйны аўдыт на прадпрыемстве правялі эксперты-аўдытары Віцебскага цэнтра стандартызацыі метралогіі і сертыфікацыі, які з’яўляецца органам па сертыфікацыі сістэм кіравання. Работа завода арыентавана на забеспячэнне малочнай прадукцыяй як жыхароў нашага раёна, вобласці і рэспублікі, так і на экспарт у краіны Мытнага саюза. А рабіць гэта можна толькі пры наяўнасці сертыфіката адпаведнасці СТБ ІСО 22000. Нашы інжынеры па якасці Вольга Шамовіч і Алёна Аляксандрава на працягу бягучага года займаліся распрацоўкай і сертыфікацыяй сістэмы менедж­менту бяспечных харчовых прадуктаў і ўрэшце даказалі, што здольныя ліквідаваць рызыку, звязаную з выпускам небяспечных прадуктаў харчавання.

Сертыфікат рэспубліканскага ўзроўню дазволіць заводу ўдасканаліць сістэму кіравання якасцю, што ў перспектыве будзе садзейнічаць павышэнню канкурэнтаздольнасці выпускаемай прадукцыі і замацаванню высокага ўзроўню спажывецкага даверу.

Анна АНІШКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.