Поставский район признан лучшим для бизнеса

Главное Общество

Наш раён – пераможца рэспубліканскага конкурсу «Лепшы горад (раён, вобласць) для бізнесу Беларусі-2018»

У мінулую пятніцу ў сталіцы адбылася цырымонія ўрачыстага ўзнагароджвання пераможцаў.  Узнагароду, якой адзначаны Пастаўскі раён як лепшы па развіцці бізнесу ў Віцебскай вобласці, прыняла намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Ірына Несцяронак, якая курыруе пытанні развіцця прадпрымальніцтва.

Названы конкурс арганізаваны па ініцыятыве саюза юрыдычных асоб «Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымаль­ніцтва» сумесна з рэгіянальнымі бізнес-асацыяцыямі пры падтрымцы Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. Яго асноўная задача — расшырэнне дыялогу бізнесу і ўлады, фарміраванне станоўчага іміджу рэгіёнаў-пераможцаў. А вызначае іх экспертнае журы больш чым з 30 чалавек, сярод якіх прадстаўнікі бізнесу, вядучых рэспубліканскіх і рэгіянальных саюзаў і бізнес-асацыяцый, банкаў, прафесары вышэйшых навучальных устаноў. З кожным годам расце колькасць удзельнікаў конкурсу.

Атрыманая пастаўчанамі ўзнагарода сведчыць пра тое, што ў раёне надаецца вялікая ўвага развіццю бізнесу. Па стане на 1 кастрычніка на Пастаўшчыне налічваецца 206 суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і 616 індывідуальных прадпрымальнікаў, у тым ліку сёлета зарэгістравана 12 камерцыйных арганізацый, на якіх працаўладкавана 98 чалавек. У малым і сярэднім бізнесе занята 3306 чалавек, або 24 працэнты ад агульнай колькасці занятага ў эканоміцы насельніцтва. Вельмі красамоўная і наступная лічба: за дзевяць месяцаў бягучага года ўдзельная вага паступленняў ад суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу ў кансалідаваны бюджэт раёна склала 48,9 працэнта.

Высокая ацэнка работы раёна абавязвае пастаўчан дабівацца яшчэ больш актыўнага развіцця бізнесу і павелічэння долі паступленняў ад яго ў кансалідаваны бюджэт раёна.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.