Прафесіяналы высокага ўзроўню

Образование

Гэты здымак зроблены падчас жнівеньскай педагагічнай канферэнцыі. На ім настаўнікі Дунілавіцкай яслі-сад—сярэдняй школы разам з дырэктарам Васіліем Бульбяновым (у цэнтры). У фотааб’ектыў трапіў не ўвесь калектыў, а толькі яго частка. Усяго ў школе 28 педагогаў. І пра кожнага можна сказаць: прафесіянал высокага ўзроўню. Гэта даказваюць вынікі работы. Сёлета 70% выпускнікоў Дунілавіцкай ЯССШ сталі студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў, што з’яўляецца найлепшым паказчыкам сярод усіх школ раёна (большы працэнт паступальнасці толькі ў Пастаўскай гімназіі). Пры гэтым выпускніца школы Дзіяна Ходан набрала максімальныя 100 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні па беларускай мове.


Тэкст і фота Алены ШАПАВАЛАВАЙ



 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.