Пропуск в новое столетие. Евдокия Николаевна Головко получила новый паспорт на 100-летний юбилей

Важное Общество

Павел Шылей і Еўдакія Мікалаеўна Галаўко

Пашпарт у новае стагоддзе

У сярэдзіне жніўня Еўдакія Мікалаеўна Галаўко прымала віншаванні са 100-гадовым юбілеем. А ў мінулую пятніцу да яе зноў завіталі госці. І таксама з прыемнай місіяй: начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі РАУС Павел Шылей і старшыня Юнькаўскага сельскага Савета Вячаслаў Врублеўскі ўручылі доўгажыхарцы новы пашпарт.

— Жадаем моцнага здароўя, шчаслівых дзён, сагрэтых падтрымкай і любоўю родных. Няхай усе хваробы і турботы застануцца ў стагоддзі, якое вы ўжо пражылі. А яшчэ — дачакацца нашага наступнага візіту, калі праз 20 гадоў мы прывязём вам новы пашпарт, — зычылі госці.

Няхай іх пажаданні здейсняцца.

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.