«СушиWok» не только для гурманов. В Поставах открылось суши-кафе.

Общество

У мінулы аўторак прайсці ля гандлёвага павільёна “Инита” па вуліцы Чырвонаармейскай у Паставах і не зазірнуць туды было немагчыма. Дзверы ўпрыгожвала арка з рознакаляровых шароў, а на вітражах заманьвала рэклама піцы, сушы, ролаў. На месцы былога кафэ ў гэты дзень адкрылася кропка хуткага харчавання “СушиWok”.

— Такія гандлёвыя кропкі ў Беларусі толькі чатыры: яшчэ ў Мінску, Віцебску, Глыбокім, — расказваў дырэктар Яўгеній Крупскі. — Цяпер парадаваць сябе роламі, піцай, сушы, бургерамі, бульбай фры, іншымі далікатэсамі могуць і пастаўчане. Спецыялізуемся на паназіяцкай кухні, прымаем заказы на вынас. Заказаць можна дадому і ў офіс. У штаце 9 чалавек, сярод іх адмі­ністратар, касір і повары-піцарысты, сушысты і гарачых страў. У меню — супы, салаты, бізнес-ланчы. Тут можна паласавацца і смачнымі дэсертамі з моцнай духмянай кавай. Падрабязна з меню можна пазнаёміцца на сайце сеткі Sushiwok.ru. Усе стравы гатуюцца, як кажуць, з нажа, чакаць выканання заказу давя­дзецца максімум 15 хвілін. Кафэ працуе з 11.00 да 21.00, у пятніцу і суботу — з 11.00 да 23.00. Бу­дзем практыкаваць розныя акцыі, скідкі.

Зала кафэ ўтульная. Наведвальнікі заходзілі, вывучалі меню, рабілі заказы. Некалькі чалавек пажадалі ўзяць навінкі з сабой. Пакуль чакалі выканання заказу, я папрасіла гараджан падзяліцца сваімі ўражаннямі. Вось некаторыя з іх:

— Сушы — мая і сынава слабасць. А жонка не вельмі любіць займацца іх прыгатаваннем. Час ад часу наведваемся ў кафэ “Марцыпан”, што каля канцэртнай залы дзіцячай школы мастацтваў. Цяпер будзем прыходзіць сюды. Жывём побач, па Юбілейнай.

— Часам хочацца экзотыкі і адпачынку ад кухні. “СушиWok” стануць тым месцам, дзе можна пакаштаваць розныя навінкі і адпачыць сям’ёй.

— Калі надакучваюць катлеты, раблю сушы. У Паставах не заўсёды можна набыць неабходны набор прадуктаў для іх прыгатавання. Цяпер гэта праблема вырашана: буду прыходзіць у “СушиWok”. Дзякуй за такую навінку.

— У Глыбокім жыве мама. І калі наведваемся да яе, не абмі­наем “СушиWok”. Гэта кафэ асабліва падабаецца дзецям. Рады, што такая гандлёвая кропка адкрылася і ў нашым горадзе.

 “СушиWok” разлічана на хуткае харчаванне, вызначаецца сучасным інтэр’ерам, утульнасцю, шырокім асартыментам страў і, упэўнена, прывабіць не толькі гурманаў. Тут прыемна правесці час з сябрамі, адпачыць. Спяшайцеся ацаніць навінкі. Зрабіць заказ можна анлайн https://bel.sushiwok.ru/postavy/ або па тэлефонах: 8(029)843-95-63, 8(029)383-95-63.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.