В Лынтупах «Сад надежды» пополнился саженцами яблонь, слив и облепихи

Общество

Расціце і радуйце пладамі!

У тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў чарговы раз завітала карэспандэнт Першага канала Беларускага радыё Святлана Башылава з дабрачыннай акцыяй «Сад надзеі», якая была прымеркавана да Дня маці.

Акцыя вядзе свой адлік з 2015 года і праводзіцца пад эгідай Беларускага радыё. За гэты час маладыя сады закладзены ля многіх сацыяльных і адукацыйных устаноў краіны. У тым ліку каля ад­дзяленняў дзённага зна­хо­джання для грама­дзян пажылога ўзросту ў Паставах і Лынтупах, а таксама каля  лынтупскага аддзялення кругласутачнага знахо­джання. 

На гэты раз Святлана Башылава прыехала з кіраўніком сялянскай гаспадаркі «Світанак-Л» з Астравецкага раёна Чаславам Лабачэў­скім, які займаецца рэалізацыяй саджанцаў, а таксама пладовай прадукцыі. Апош­нім часам перавагу аддае вырошчванню абляпіхі. «Світанак-Л» — адзіная гаспадарка ў Беларусі, якая спецыялізуецца на вытворчасці чаранкоў гэтай расліны. У перспектыве фермер плануе адкрыць невялікі цэх па перапрацоўцы яе пладоў.

Напачатку Часлаў Станіслававіч расказаў наведвальнікам дзённага аддзялення пра карысць абляпіхі. Яна ўні­кальная не толькі па сваіх лекавых уласцівасцях. Акрамя ягад, можна выкарыстоўваць лісце, кару і карэнне.

Затым работнікі аддзялення, яго наведвальнікі і госці прыступілі да пасадкі прывезеных яблынь, сліў і абляпіхі. Пераканацца ў смакавых якасцях пладоў гэтых дрэў прысутныя маглі асабіста, бо Ч. С. Лабачэўскі даставіў у падарунак іх некалькі скрынь.

Алена ВАЛАСЕВІЧ, загадчыца лынтупскага філіяла ТЦСАН
Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.