Во время акции «Чистый лес» вывезли более 10 кубических метров мусора

2018 год — Год малой радзімы Важное Общество

Далучыліся да акцыі

У мінулую суботу ў Беларусі ў восьмы раз праходзіла дабрачынная акцыя “Чысты лес”. Далучыліся да яе і пастаўчане.

— Кожны год гэта мерапрыемства актыўна падтрымліваюць грамадскія арганізацыі раёна, навучальныя ўстановы, — расказваў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Пастаўскага лясгаса Аляксандр Іванькоў. — Не стаў выключэннем і сёлетні. Нас загадзя папярэдзілі аб удзеле калектывы ваеннага шпіталя, ваеннаслужачыя пагранзаставы “Лынтупы” і пагранпаста “Палессе”, навучэнцы Лынтупскай СШ сумесна з райкамам БРСМ, раённы аддзел Следчага камітэта.

У суботу з раніцы ўсе жадаючыя сабраліся каля адміністрацыйнага будынка лясгаса, а затым раз’­ехаліся па вызначаных участках.

— Калектыў ваеннага шпіталя прадстаўлялі 15 членаў прафсаюза, — расказвала галоўная медыцынская сястра Анастасія Рагіня. — Урачы, медсёстры, малодшы медперсанал памянялі ў гэты дзень медыцынскія пальчаткі на рабочыя і дружна прыбіралі тэрыторыю вакол шпіталя, лясок насупраць яго, а таксама прыдарожную паласу да гарадской звалкі. Што толькі там ні знаходзілі: старыя канапы, аўтама­більныя пакрышкі, пральныя машыны. Дробных бытавых адходаў кожны назбіраў па мяшкоў 10. Прымусіць бы нядобрасумленных грамадзян саміх капацца ў выкінутым у кусты смецці!

Першы сакратар РК БРСМ Вераніка Казлоўская разам з ваеннаслужачымі працавала на сваёй малой радзіме — у Лынтупскім лясніцтве, работнікі лясніцтваў — на замацаваных за імі тэрыторыях.

Нягледзячы на тое, што несанкцыянаваных звалак у лясах становіцца менш, у дзень акцыі «Чысты лес» вывезлі больш за 10 кубічных метраў смецця. Дырэкцыя лясгаса ўдзячная ўсім, хто не застаўся раўнадушным  і дапамог зрабіць лясы, прыдарожныя палосы, месцы адпачынку чыстымі і прыгожымі.

Анна АНІШКЕВІЧ
 Фота аўтара і Веранікі КАЗЛОЎСКАЙ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.