“Вы помните меня? Вы были моим учителем”. День учителя в Поставах.

Главное Образование

Юрый Кісялёў уручае Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта Раісе Шубелька

Настаўнікам – пашана і любоў

Крыху больш за месяц мінула са жнівеньскай канферэнцыі педагогаў, як прадстаўнікі школ, дзі­цячых садкоў зноў сабраліся на ўрачыстасць. Нагодай стала прафе­сійнае свята — Дзень настаўніка. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кісялёў.

— Адукацыя — адна з галін, якой мы можам ганарыцца, — гаварыў ён. — Пра поспехі і дасягненні многіх школ ведаюць далёка за межамі раёна, асабіста старшыня аблвыканкама і міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь. Вяршыні дасягнуты дзякуючы карпатлівай працы педагогаў. Сёння я ўдзельнічаў у рабоце прызыўной камісіі. 25 хлопцаў, нядаўніх выпускнікоў нашых школ, будуць служыць у войсках спецыяльнага прызначэння, паветрана-дэсантных, пагранічных. А туды бяруць найлепшых. Вялікі ўклад у іх выхаванне ўнеслі і настаўнікі. Прыемна, што кожны год вучні школ раёна выхо­дзяць пераможцамі абласных і рэспубліканскіх алімпіяд. А яшчэ нашых педагогаў вельмі паважаюць бацькі: у органы раённай улады не паступіла ні адной скаргі на вашу работу. Гэта пацвярджае ваш прафесіяналізм, добрасумленнасць, чулыя адносіны да сваіх выхаванцаў.

Валянціна Ластоўская, Таццяна Пасечнік, Ала Цяляк, Таццяна Віршута, Наталія Кундра і Алена Цярэнцьева ўдастоены Ганаровых грамат раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў і Падзяк старшыні райвыканкама

Дзевяці чалавекам Юрый Кісялёў уручыў Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў і Падзякі старшыні райвыканкама.

Затым слова ўзяў начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аляксандр Кашырын.

— Ні ў адной сферы раёна не працуе столькі людзей, колькі ў адукацыі — 1200. Сярод іх таленавітыя настаўнікі, сацыяльныя педагогі, псіхолагі, добрасумленны тэхнічны персанал, тыя, хто адказвае за харчаванне. Дзень настаўніка для мяне — сямейнае свята. А самым дарагім бывае, калі падыходзіць незнаёмы чалавек, здараецца, нават у Мінску ў метро, і кажа: “Не памятаеце мяне? Вы былі маім настаўнікам” або: “Вы вучылі майго сына”.  Таму жадаю, каб вы надоўга заставаліся ў памяці сваіх вучняў, — сказаў ён.

1 верасня за парты школ раёна селі больш за 3500 вучняў. Да кожнага з іх трэба знайсці індывідуальны падыход, раскрыць здольнасці да вучобы, развіць творчы талент. Педагогам раёна гэта ўдаецца. Добрасумленная праца больш чым 50 настаўнікаў, тэхнічных работнікаў адзначана Ганаровымі граматамі аддзела па адукацыі райвыканкама. Настаўніца геаграфіі СШ №4 Алёна Пашкевіч і настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Лынтупскай СШ Сяргей Васільеў узнагароджаны Ганаровымі граматамі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама.

Не абышлі ўвагай на свяце і прафсаюзных лідараў. За са­дзейнічанне Беларускаму прафесійнаму саюзу работнікаў адукацыі і навукі ў рэалізацыі праграм яго дзейнасці старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый ясляў-сада №2 г. Паставы, Навасёлкаўскай СШ, раённага Цэнтра дзяцей і моладзі Наталія Руткоўская, Ганна Пішч, Таццяна Шумуліанене атрымалі з рук старшыні раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людмі­лы Грачанік Ганаровыя граматы Віцебскага абкама прафсаюза, многім аб’яўлена Падзяка старшыні райкама прафсаюза.

А колькі цудоўных эмоцый падарылі прысутным выхаванцы раённага Цэнтра дзяцей і моладзі!

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.