За активный образ жизни! Семья Алексея и Елены Романовских

Общество

Разам – весялей

Сям’я Аляксея і Алены Раманоўскіх адносна маладая, але ўжо «багатая». А імя гэтаму скарбу — Рэнат. Бацькі з сыночкам жывуць у вёсцы Палессе. Аляксей — начальнік 3-га ад­дзялення пагранічнага паста «Палессе». Алена працуе сацыяльным работнікам у аддзяленні сацыяльнай дапамогі дома ТЦСАН. Іх чатырохгадовы Рэнат наведвае дзіцячы садок у Лынтупах.

У вольны час Раманоўскія аддаюць перавагу актыўнаму адпачынку: разам гуляюць на свежым паветры, з задавальненнем бываюць на спартыўна-турыстычным комплексе «Азёркі», дзе так падабаецца малому, выяз­джаюць на азёры, удзельнічаюць у грамадскім жыцці. Два гады таму іх сям’я паспрабавала свае сілы ў раённым конкурсе «Майстры вёскі» і заняла трэцяе месца. Шмат незабыўных уражанняў ад прагулак на прыро­дзе прынесла сёлетняя восень, якая, як па заказе, песціла выдатным надвор’ем.

Фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.