«Дажынкі-2018». Снопу из Постав присудили второе место

Главное Культура

Сноп сярод пераможцаў

На абласным фестывалі-кірмашы «Дажынкі-2018», які ў канцы верасня прайшоў у Верхнядзвінску, традыцыйна праводзіўся конкурс на лепшыя снапы і караваі. На мінулым тыдні ў раён прыйшла прыемная навіна — пастаўчане сярод пераможцаў! Снапу, вырабленаму дырэктарам Дома рамёстваў «Стары млын» Таццянай Петух, прысуджана другое месца. Работа адзначана Дыпломам абласнога Савета дэпутатаў.

Працаваць над стварэннем дажыначнага снапа майстар пачала яшчэ ў жніўні. Першапачаткова было некалькі ідэй і варыянтаў. Пасля абмеркавання з калегамі, кіраўніцтвам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама сышліся на тым, што ў рабоце павінны спалучацца класіка і сучасныя матывы. І гэта ацаніла журы.

Анна АНІШКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.