До конца года мост через реку Дисенку в деревне Полово будет отремонтирован

Важное Общество

Фота з адкрытых крыніц. Носіць ілюстрацыйны характар.

Будзе мост як новы

Мінулым летам рашэннем раённага выканаўчага камітэта быў закрыты праезд транспартных сродкаў па мосце праз раку Дзісенку ў вёсцы Полава, што стварыла вялікія нязручнасці жыхарам вёсак і работнікам арганізацый, размешчаных па розныя бакі ракі. І не толькі нашага раёна, але і суседняга, Шаркаўшчынскага. Няўжо сітуацыя такой і застанецца?

— Не застанецца, — патлумачыла старшыня Варапаеўскага сельскага Савета Іна Касарэўская, на тэрыторыі якога знаходзіцца Полава. — Плануецца, што да канца года будзе зроблены рамонт моста, і рух транспарту на ім адновіцца.

Справа ў тым, што гэты пантонны мост, які ў 90-я гады ўзвялі вайскоўцы, не значыўся ні на чыім балансе, а значыць не меў гаспадара. З гадамі не толькі яго верхняе пакрыццё прыйшло ў непрыгоднасць, але і нясучыя канструкцыі сталі ўяўляць пагрозу. Каб не здарылася трагедыі, райвыканкам пры­няў рашэнне часова закрыць рух праз мост і адначасова шукаць шляхі для яго рамонту. Найперш патрабавалася ўзаконіць збудаванне, паколькі фактычна яно існавала, але юрыдычна нідзе не значылася, а потым паставіць яго на баланс. Намаганнямі аддзела экано­мікі райвыканкама і Варапаеўскага сельскага Савета гэта было зроблена, і апошні ўзяў мост на свой баланс. Але грошай на яго рамонт не было.

Праблема вырашаецца дзякуючы спонсарскай дапамозе Пастаўскага лясгаса. Гэта арганізацыя заключыла дагавор на выкананне работ з падрадчыкам (ім з’яўляецца прыватнае пастаўскае прадпрыемства «Спецтракер»). Спецыялістамі будуць устаноўлены новыя апорныя слупы і парэнчы, заменена пакрыццё, выкананы іншыя работы. Рамонт моста абы­дзецца ў суму каля 20 тысяч рублёў. Усе выдаткі бярэ на сябе лясгас.

Фаіна Касаткіна



Tagged