«Мои золотые руки!» Николай Кухальский — универсальный работник Андроновской ясли-сад—базовой школы

Образование Общество

Не месца красіць чалавека, а чалавек – месца

Так з поўным правам можна сказаць пра Мікалая Кухальскага з вёскі Андроны

У яго самая радавая пасада — рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце збудаванняў і памяшканняў Андронаўскай яслі-сад—базавай школы. А пра тое, наколькі адказна чалавек выконвае свае абавязкі, красамоўна сведчыць, у прыватнасці, той факт, што на раённай урачыстасці, прысвечанай Дню настаўніка, ён узнагароджаны Ганаровай граматай аддзела па адукацыі райвыканкама.

У школе працуе 17 гадоў. «Мае залатыя рукі, вельмі працавіты. Усе гаспадарчыя клопаты — на плячах Мікалая Ювінальевіча, — характарызуе дырэктар навучальнай установы Лілія Геронцьеўна Гінько. — У адной асобе сантэхнік, зваршчык, сталяр, цясляр, шкляр, касец, араты…»

Будынак школы двухпавярховы, каля двух гектараў займае тэрыторыя вакол яго, таму спраў заўсёды хапае: абкасіць па некалькі разоў за сезон, узараць глебу пад градкі, развесіць стэнды, дэкаратыўныя вырабы настаўнікаў і навучэнцаў, адрамантаваць парты, сталы, урэзаць замкі ў дзверы, зашкліць рамы і гэтак далей. Хто хоць аднойчы наведаўся ў Андронаўскую базавую школу, не мог не заўважыць, наколькі па-гаспадарску тут усё зроблена.

Узорнае і ўласнае падвор’е Мікалая і Алы Кухальскіх. Двор патанае ў кветках, трымаюць шмат жыўнасці. Маюць свой трактар, які купілі спісаным, але гаспадар давёў яго да толку. Вось ужо 30 гадоў спраўна «бегае» і іх «Пасат», таму што Юві­нальевіч пастаянна прыкладвае да машыны свае рукі. У вольны час захапляецца сканвордамі. А найвялікшая радасць Кухальскіх — чацвёра ўнукаў, якіх ім падарылі дзве дачкі. «Старэйшы, якому сем гадоў, ужо вельмі цікавіцца тэхнікай і ўсім тым, чым я займаюся», — задаволена гаварыў дзядуля. Не сумняваюся, што ён многаму навучыць хлопчыкаў і яны вырастуць не беларучкамі.

Фаіна Касаткіна



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.