На базе поставской СШ №2 прошел районный этап республиканской олимпиады по финансовой грамотности

Образование Общество

Прадэманстравалі фінансавую пісьменнасць

19 кастрычніка на базе пастаўскай СШ №2 прайшоў раённы этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай пісьменнасці. Удзел у ім прынялі 29 навучэнцаў 10-11 класаў — пераможцаў школьнага этапа алімпіяды. На працягу гадзіны яны павінны былі адказаць на 30 пытанняў (рашыць задачы) у форме тэстаў. Заданні ўключалі ў сябе пытанні на веданне тэорыі, матэматычныя вылічэнні па фінансавай тэматыцы. Кожны правільны адказ ацэньваўся пэўнай колькасцю балаў. Найбольш іх — 74 са 100 магчымых — набраў 11-класнік СШ №1 Аляксандр Пода, якога рыхтавала настаўніца Ірына Мікалаеўна Козіч. На другім месцы 10-класнік Варапаеўскай СШ Мікіта Залецкі, на трэцім — яшчэ адна прадстаўніца гэтай школы, навучэнка выпускнога класа Аляксандра Вырвіч (абое займаюцца ў настаўніка Аляксандра Анатольевіча Гарнага).

Пераможцы алімпіяды ўзнагароджаны дыпломамі Нацыянальнага банка краіны і прызамі ад Белінвестбанка, Беларусбанка і Белаграпрамбанка. Яны будуць прадстаўляць наш раён на абласным этапе спаборніцтва, які адбудзецца 16 лістапада ў Віцебску.

Алена ШАПАВАЛАВА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.