На базе СШ №1 г.Поставы прошел семинар-практикум по обмену опытом педагогических работников

Образование

Настроены на працяг

31 кастрычніка на базе СШ №1 Пастаў прайшоў семінар-практыкум па абмене вопытам педагагічных работнікаў Першамайскага раёна г. Віцебска і Пастаўскага раёна.

На семінар былі запрошаны метадысты вучэбна-метадычных кабінетаў аддзелаў па адукацыі, намеснікі дырэктараў па вучэбнай рабоце і педагогі — пераважна настаўнікі беларускай мовы і літаратуры — школ і гімназій Пастаўшчыны і абласнога цэнтра. З прывітальным словам да іх звярнуўся начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аляксандр Кашырын. Ён расказаў пра сістэму адукацыі нашага раёна і дасягненні педагогаў у рабоце з высокаматываванымі і адоранымі вучнямі. А дырэктар СШ №1 Павел Трава зрабіў прэзентацыю сваёй навучальнай установы. Цікавую прэзентацыю і фільм падрыхтавалі педагогі абласнога цэнтра.

Затым быў прадстаўлены вопыт работы па розных напрамках. Сваімі напрацоўкамі па тэме «Сістэма метадычнай работы як спосаб эфектыўнай работы з высокаматываванымі навучэнцамі» падзяліліся намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Варапаеўскай СШ Таццяна Віршута і настаўнікі гэтай школы: географ Аляксандр Гарны і гісторык Лілія Брэская. Пра эфектыўнае ўзаемадзеянне настаўнікаў замежнай мовы праз работу раённага рэсурснага цэнтра расказала настаўніца англійскай мовы СШ №1 Пастаў Іна Плешавеня. З краязнаўчай і даследчай дзейнасцю навучэнцаў як сродкам захавання і развіцця духоўных і культурна-гістарычных каштоўнасцей прысутных пазнаёміў настаўнік геаграфіі Пастаўскай гімназіі Ігар Пракаповіч. Адначасова была арганізавана выстава-продаж метадычных і краязнаўчых дапаможнікаў Ігара Міхайлавіча, а таксама яго паэтычных зборнікаў. Выкладчыца беларускай мовы і літаратуры гімназіі №5 Віцебска Галіна Сухава, якая мае кваліфікацыйную катэгорыю «настаўнік-метадыст» і з’яўляецца лаўрэатам конкурсу прафесійнага майстэрства педработнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь-2009», правяла майстар-клас для калег. З мастацкімі нумарамі перад прысутнымі выступілі навучэнцы СШ №1 і настаўніца музыкі гэтай школы Людміла Логінава.

У рамках семінара госці наведалі таксама Дунілавіцкую яслі-сад—сярэднюю школу. Яе дырэктар Васілій Бульбяноў засяродзіў увагу на прафесійным навучанні дзяцей, якое на працягу многіх гадоў ажыццяўляецца ва ўстанове адукацыі, і паказаў кабінеты, дзе яно праходзіць, расказаў пра турыстычную дзейнасць у школе. Педагогі з абласнога цэнтра былі вельмі ўражаны ўбачаным і пачутым. Іх здзівіла, што ў сельскай мясцовасці такая добрая, абсталяваная і, галоўнае, рэзультатыўная школа, навучэнцы якой заваёўваюць прызавыя месцы на абласным і заключным этапах рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Завяршыўся семінар-практыкум экскурсіяй па горадзе з наведваннем музейных экспазіцый у палацы Тызенгаўзаў.

— Пры падвядзенні вынікаў семінара госці адзначылі прафесіяналізм і высокі ўзровень яго правядзення, — расказвала пасля загадчыца вучэбна-метадычнага кабінета аддзела па адукацыі райвыканкама Раіса Шубелька. — Усе выступленні нашых педагогаў былі для іх вельмі цікавыя. Калегі з Віцебска дзякавалі за тое, што мы падзяліліся з імі сваім вопытам, і прапанавалі прадоўжыць работу ў гэтым напрамку, выказаўшы гатоўнасць прыняць нас у сябе.

Алена ШАПАВАЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.