Настольный теннис: очередной этап районной спартакиады среди организаций, предприятий, в/ч и ИП

Спорт

Аляксандр Хілевіч і Сяргей Мінгіновіч. У цэнтры — прадстаўнік каманды Ігар Януковіч.

Спаборнічалі ў тэнісе

10 лістапада на базе маладзёжнага цэнтра «Юнацтва» адбыўся чарговы этап раённай спартакіяды сярод арганізацый, прадпрыемстваў, воінскіх часцей і індывідуальных прадпрымальнікаў. На гэты раз каманды спаборнічалі ў настольным тэнісе.

Хто найбольш удала валодае ракеткай і тэнісным мячом, высвятлялі 9 каманд. Гэта прадстаўнікі Пастаўскага дзяржаўнага каледжа, РАНС, лясгаса, малаказавода, ДЭУ-33, УП ЖКГ, Пастаўскага раёна газазабеспячэння, РАУС і ЦРБ. Лепш за ўсіх гэта атрымалася ў каманды жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якая і заняла першае месца. У тройку прызёраў увайшлі тэнісісты з Пастаўскага раёна газазабеспячэння (2-е месца) і райаддзела па надзвычайных сітуацыях (3-е месца).

Наступныя спаборніцтвы адбудуцца 8 снежня. Каманды паспаборнічаюць у більярдзе.


Падчас сёлетняй раённай спартакіяды прадстаўнікі РАНС па ўсіх відах спаборніцтваў займаюць лідзіруючыя пазіцыі. Магчыма, яны не саступілі б першынства сапернікам і ў настольным тэнісе, калі б у склад іх каманды ўвайшла жанчына (па ўмовах гульні арганізацыю павінны былі прадстаўляць 2 мужчыны і 1 жанчына). Але гэта аказалася немагчымым, і за каманду РАНС выступалі толькі двое: Аляксандр Хілевіч і Сяргей Мінгіновіч. У цэнтры — прадстаўнік каманды Ігар Януковіч.

Фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ



Tagged