Са святам, працаўнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці!

Важное Сельское хозяйство

Са святам, працаўнікі!
Паважаныя работнікі і ветэраны сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці!

Шчыра віншуем вас з прафесійным святам!

Ваша нялёгкая праца заслугоўвае высокай ацэнкі і самых шчырых слоў прызнання, бо з’яўляецца адным з важнейшых складальнікаў эканомікі раёна. Вашымі стараннямі забяспечваецца гарантаваная харчовая бяспека, дабрабыт жыхароў Пастаўшчыны. Сёлета атрыманы добры ўраджай, створана надзейная аснова для далейшага ўстойлівага развіцця аграрнага сектара. Дасягненні аграпрамысловага комплексу — гэта заслуга як радавых працаўнікоў, якія вырошчваюць хлеб, атрымліваюць малако і мяса, так і спецыялістаў, кіраўнікоў, ветэранаў вытворчасці.

Жадаем усім вам высокіх ураджаяў, спрыяльнага надвор’я, ісці ў нагу з часам, асвойваючы новыя тэхналогіі, моцнага здароўя, шчасця, міру, дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні і дастатку.

Сяргей ЧЭПІК, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр КУРТО, старшыня раённага Савета дэпутатаў


 Шаноўныя працаўнікі вёскі, работнікі аграпрамысловага комплексу, ветэраны галіны!

Прыміце віншаванні з прафесійным святам!

Жадаем настойлівасці ў дасягненні пастаўленых задач і новых поспехаў у працы. Няхай у пару ідуць дажджы і будзе больш радасных і сонечных дзён як у прыродзе, так і ў вашым жыцці. Дзякуй за нялёгкую і такую патрэбную працу, адданасць роднай зямлі.

Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама
Галіновы райкам прафсаюза



Tagged