Самые старательные БРСМовцы награждены грамотами райкома ОО «БРСМ» и памятными сувенирами

Важное Общество Сельское хозяйство

Вераніка Казлоўская (у цэнтры) з Валерыем Курто, Дзянісам Шанговым, Кацярынай Музычэнка і Мацвеем Курашэвічам

Пасільна і карысна

На раённым свяце, прысвечаным Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, у цэнтры ўвагі былі не толькі тыя, хто  дабіваецца поспехаў у аграпрамысловым комплексе, але і навучэнцы дзяржаўнага каледжа, школ горада, якія вызначыліся падчас трэцяга працоўнага семестра.

— Кіраўнікі прадпрыемстваў, да якіх я звярталася, з разуменнем аднесліся да фарміравання студэнцкіх атрадаў і прадастаўлення ім работы, — расказвала першы сакратар райкама БРСМ Вераніка Казлоўская. — На летні перыяд былі працаўладкаваны больш за 70 навучэнцаў школ і кале­джа. Вытворчы атрад працаваў у ААТ «Паставымэбля», экалагічны — на базе лясгаса. У перыяд жніва ў ААТ «Хацілы-агра» і «Сцяг Перамогі-агра» былі задзейнічаны 3 сельскагаспадарчыя атрады. 9 студэнцкіх атрадаў з ліку навучэнцаў каледжа дапамагалі на ўборцы бульбы ў ААТ «Навасёлкі-Лучай», «Хацілы-агра» і «Камайскі-агра». Кіраўнікі вышэйназваных калектываў падтрымалі БРСМаўцаў, хлопцы і дзяўчаты атрымалі магчымасць самастойна зарабіць грошы. Я ўдзячная кожнаму майстру і работніку, якія на месцах сталі сапраўднымі настаўнікамі для моладзі.

Задаволеныя работай у летні перыяд і самі студатрадаўцы. Самыя старанныя на свяце хлебаробаў былі ўзнагароджаны граматамі райкама БРСМ і памятнымі сувенірамі. Сярод іх навучэнцы дзяржаўнага каледжа Валерый Курто і СШ №3 Мацвей Курашэвіч. Яны працавалі ў студэнцкіх атрадах «Зорка» і «Юнацтва» на зерняскладах ААТ «Хацілы-агра» і «Сцяг Перамогі-агра». Дзяніс Шангоў са студатрада «Маладзёжны» каледжа — на «Паставымэблі», Кацярына Музычэнка з гімназіі ў складзе атрада «Энтузіясты» вызначылася на рабоце ў лясгасе.

— Летнюю занятасць лічым па­сільнай і карыснай, — гаварылі маладыя людзі. — Яна дысцыплінуе, абавязвае быць адказнымі, дапамагае пазнаць «цану» хлеба. Прыемна, што змаглі ўнесці свой уклад у агульную справу, ды і грошай зарабілі. А яшчэ ў студатрадах было весела.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ



Tagged