«Сделали ремонт, приобрели новую мебель». Официально в/ч 74384 переехала в Поставы из Воложина в начале сентября.

Важное Правовое поле

Начальнік апаратнай пункта сувязі Святлана Іншакова і салдат тэрміновай службы Ілья Аляксееў пераводзяць тэхніку на зімовы перыяд эксплуатацыі

Уладары радыёэфіру

Калі ў школьнікаў і студэнтаў новы навучальны год пачынаецца першага верасня, то ў ваеннаслужачых Узброеных Сіл Беларусі — першага снежня. Сёлета прадстаўнікі вайсковай часці 74384 сустракаюць яго на новым месцы дыслакацыі — на базе былой «верталёткі» ў Азёрках. Напярэдадні іх «дня ведаў» адпраўляюся ў падраздзяленне, каб пазнаёміцца з навасёламі, даведацца пра спецыфіку іх службы, убачыць ваенную тэхніку незнаёмых мне ўзораў.

КПП. Прад’яўляю пашпарт. Вартаўнік запаўняе пропуск і выклікае суправаджальніка… Словам, як і на любым рэжымным аб’екце. І вось падымаюся на другі паверх штаба часці. Сцены лесвічных пралётаў і калідораў упрыгожваюць фотаздымкі.

— Нашы будні, юбілей часці, мы на вучэннях, вышэйшае камандаванне Узброеных Сіл краіны, — бачачы, з якой цікавасцю разглядаю фота, каменціруе камандзір часці падпалкоўнік Дзмітрый Абрамовіч. — Гэту базу нам перадалі год назад. Зрабілі рамонт, набылі новую мэблю (каб яе даставіць, спатрэбіліся 9 фур). Самі ўсё ўбачыце!

Ідзём далей. Утульныя кабінеты, у якіх заняты працай жанчыны, вывучаюць геаграфічныя карты мужчыны, сучасная сталовая, прасторная казарма на 70 спальных месцаў (і ўсе ложкі аднаярусныя!)… Накіроўваемся да гаражоў, дзе стаіць спецтэхні­ка. Як па мне, дык звонку яна нічым не адрозніваецца ад той, што эксплуатуецца ў 1-м РТЦ. Пачуўшы маё заключэнне, Дзмітрый Казіміравіч усміхаецца і тлумачыць: «Гэта толькі на першы погляд. Аднак доля праўды ў вашай выснове ёсць: і яны, і мы адносімся да радыётэхнічных войскаў, аднак спецыфіка, як і камплектацыя тэхнікі, у нас розная».

Афіцыйна в/ч 74384 пераехала ў Паставы з Валожына ў пачатку верасня. Служаць у ёй афіцэры, ваеннаслужачыя кантрактнай і тэрміновай службы, працуе цывільны персанал. Дарэчы, штат падраздзялення канчаткова не сфарміраваны. Гэта значыць, што ў пастаўчан ёсць шанц папоўніць шэрагі абаронцаў Айчыны.

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ



Tagged