Стал известен победитель отборочного этапа ежегодного республиканского конкурса «100 идей для Беларуси»

Общество

Дар’я Кукштэль, Арцём Ляўко, Дар’я Рамановіч, Дзмітрый Грыневіч, Марыя Лібоза, Вікторыя Буяліч і Кацярына Казенка

Даеш фруктова-агароднінную батарэйку!

22 лістапада на базе раённага Цэнтра дзяцей і моладзі прайшоў адборачны этап штогадовага рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі».

Ініцыятарам яго правядзення з’яўляецца Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, які ставіць сваёй мэтай актывізаваць інавацыйнае мысленне моладзі, прыцягнуць яе да вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стымуляваць грамадзянскія ініцыятывы да рэалізацыі інавацыйных праектаў і навукова-тэхнічных распрацовак.

Сёлета шанцам паказаць сваё нестандартнае мысленне, навуковы патэнцыял, энергію і ініцыятыву скарысталіся прадстаўнікі васьмі навучальных устаноў раёна. Аб’ектамі вывучэння сваіх аўтарскіх праектаў яны выбралі энергетыку, прамысловасць, інфармацыйныя тэхналогіі і сацыяльную сферу. Так, Даша Рамановіч і Дзіма Грыневіч (СШ №2) узнялі тэму стварэння віртуальнага музея, Арцём Петух (каледж) прадэманстраваў адаптар для самадыягностыкі бартавога абсталявання аўтамабіля. Аліса Януш (гімназія) распрацавала праекта аховы і рэакрэацыйнага выкарыстання прыродна-гістарычнага комплексу «Крыжоўкі». Ліза Жынь (Дунілавіцкая ЯССШ) вывучала розныя гатункі гарбаты, Даша Кукштэль (Гуцкая СШ) — турыстычныя магчымасці Гуты і яе наваколля, Караліна Катовіч (Лынтупская ЯССШ) — магчымасці інтэрнэту як сродку захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны на прыкладзе свайго гарадскога пасёлка. Віка Буяліч, Каця Казенка і Марыя Лібоза (Навасёлкаўская СШ) даследавалі прымяненне электраэнергетыкі ў свеце закона захавання энергіі. А вось найбольш удалай, на думку савета экспертаў (у яго ўваходзілі дырэктар РЦДМ Леакадзія Пушкар, старшыня райсавета БРПА Крысціна Шылько, метадыст вучэбна-метадычнага кабінета аддзела па адукацыі райвыканкама Баляслава Казура, першы сакратар і в.а. другога райкама БРСМ Вераніка Казлоўская і Анастасія Скрыдлеўская), атрымалася работа Арцёма Ляўко. Васьмікласнік СШ №1 прадставіў сваю распрацоўку электрычных уласцівасцей гародніны і садавіны з мэтай стварыць, выказваючыся фігуральна, яблычна-бульбяную батарэйку. Хлопчык і стаў пераможцам раённага этапа конкурсу.

Юныя даследчыкі атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў конкурсу, а Арцём Ляўко — пераможцы. Усе восем работ накіраваны ў Віцебск для ўдзелу ў абласным этапе «бітвы» ідэй.

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ



Tagged