В 6-м городке построят новый «Евроопт»

Важное Общество

Фота носіць ілюстрацыйны характар (з адкрытых крыніц)

У Паставах налічваецца амаль 300 гандлёвых рознічных аб’ектаў, з іх 263 магазіны. У хуткім часе з’явіцца яшчэ адзін. Па выніках аўкцыёна зямельны ўчастак у мікрараёне 6 гарадка набыла гандлёвая кампанія “Еўрагандаль”, якая валодае сеткай магазінаў “Еўраопт”.

— Гэта будзе гандлёвы павільён модульнага тыпу, — расказваў кіраўнік праекта Алег Слабыш. — Яго агульная плошча — 144 квадратныя метры, гандлёвая — 90. Маркетолагі падлічылі, што такі магазін цалкам падыходзіць для гэтага мікрараёна. Тут будуць размешчаны ўсе неабходныя тавары. Утрымліваць супермаркеты ў невялікіх па колькасці насельніцтва мікрараёнах ці гарадах затратна: вялікія выдаткі ідуць на камунальныя паслугі, электраэнергію.

Падрыхтоўчыя работы будзе выконваць пастаўскае прыватнае прадпрыемства “Будцеплакам” індывідуальнага прадпрымальніка Ігара Хаткевіча. Яно прапанавала заказчыку найбольш выгадныя ўмовы. Сам гандлёвы павільён выраблены на адным з прадпрыемстваў Брэста. Як толькі пракладуць інжынерныя камунікацыі, кампанія “Еўрагандаль” прыступіць да мантажу павільёна. Ён ажыццяўляецца звычайна ў межах двух тыдняў.

Пакуль цяжка загадваць, як пойдзе будаўніцтва. Заказчык зацікаўлены ў сціслых тэрмінах, і, магчыма, новы магазін “Еўраопт” у Паставах адчыніць свае дзверы ў першым месяцы новага года.

Анна АНІШКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.