«Жатва-2018: И хлебом едины». В числе призёров республиканского конкурса — «Поставы-ТВ»

Общество Сельское хозяйство

Фота Юрыя Мазалеўскага (www.sb.by)

Годная ўзнагарода

16 лістапада ў Доме прэсы адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі і на інтэрнэт-рэсурсах тэматыкі ўборачнай кампаніі “Жніво-2018: І хлебам з’яднаныя”.

Першы намеснік міністра ін­фармацыі Беларусі Павел Лёгкі і намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун, узнагароджваючы пераможцаў, падзякавалі ім за шырокае асвятленне ходу жніва, пажадалі і надалей працягваць пісаць пра працаўнікоў аграпрамысловага комплексу, а таксама поспехаў на ніве журналістыкі.

У конкурсе ўдзельнічалі 98 работ, з іх 73 былі прадстаўлены рэгіянальнымі СМІ. Лепшыя журналісцкія матэрыялы вызначылі ў сямі намінацыях. Сярод прызёраў конкурсу і галоўны рэдактар дзяржаўнай установы “Рэдакцыя праграмы “Пастаўскае мясцовае радыё” і праграмы тэлебачання “Паставы-ТБ” Юлія Лазікевіч. У намінацыі “Лепшыя аўтарскія матэрыялы (відэасюжэты, рэпартажы, спецыяльныя праекты), якія выйшлі ў эфір рэгіянальных тэлевізійных або радыёвяшчальных СМІ” яна атрымала дыплом III ступені. Віншуем, калегі!

Вераніка ФІЛАНОВІЧ



Tagged