1 января 2019 года свое 18-летие отметит Карина Солодкая — первый ребенок ХХІ века на Поставщине

Общество

З 18-годдзем, першае дзіця ХХІ стагоддзя!

Першае, канешне, не на зямным шары, а ў нашым раёне. 1 студзеня 2001 года ў пастаўчан Анжэлы і Аляксандра Салодкіх нарадзілася дачушка Карына. І гэта стала падзеяй не толькі для маладых бацькоў. У радзільнае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы павіншаваць іх з нованароджанай і ўручыць падарункі прыехалі старшыня райвыканкама Ванда Януковіч, яе намеснік Ала Кейзік, старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Арэхаў. А ў «Пастаўскім краі» з’явіўся рэпартаж.

З таго часу мы, журналісты, і сочым за лёсам першага дзіцяці новага стагоддзя. Зараз Карына — другакурсніца Полацкага каледжа Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пятра Машэрава. Набывае спецыяльнасці настаўніка пачатковых класаў і лагапеда. Кажа, што вучыцца падабаецца, хоць і нялёгка.

Акрамя таго, дзяўчына займаецца на вадзіцельскіх курсах у ДТСААФ. Пачатак студзеня будзе для яе вельмі напружаным: 3-га здача экзаменаў на атрыманне вадзі­цельскіх правоў, 4-га і 10-га — па сучаснай рускай і беларускай мовах у каледжы. Але і адметны дзень нара­джэння не адмяняецца. Пажадаем «тытулаванай» імянінніцы поспехаў у вучобе, кахання, цудоўнага настрою.

Фаіна Касаткіна



Tagged