12 декабря на площади Ленина и в других районах города появились новогодние красавицы елки

Главное Общество

Хутка, хутка Новы год!

12 снежня на плошчы Леніна і ў іншых раёнах горада з’явіліся навагоднія прыгажуні ёлкі.

Падрыхтоўка да Новага года ў раёне заўсёды пачынаецца загадзя. Ужо з сярэдзі­ны восені работнікі камунальнай службы займаюцца пошукам падыходзячых дрэў, плануюць іх дастаўку і ўстаноўку, упрыгожванне. Сёлета было вырашана, што галоўным навагоднім сімвалам у цэнтры горада стане елка, якая расла паб­лізу вёскі Гуменікі.

На яе дастаўцы працавала брыгада ўнітарнага прадпрыемства ЖКГ, была за­дзейнічана спецыяльная тэхніка. Па словах кранаўшчыка Аляксандра Александрова, дрэва адразу важыла 4,1 тоны, а пасля спілоўвання лішніх галінак — 3,3 тоны. У вышыню яно больш за 16 метраў.

Транспарціроўка праходзіла ў суправаждэнні і пад кантролем супрацоўнікаў ДАІ, а на цэнтральных вуліцах горада на пэўны час перакрылі рух аўтатранспарту. Устаноўка галоўнай навагодняй прыгажуні сабрала нямала прахожых: кожнаму хацелася на свае вочы ўбачыць, як гэта адбываецца. Затым камунальшчыкі спілавалі апошнія дзве елкі ў цэнтральным скверы Пастаў. Яны ўпрыгожылі мікрараёны 6-га гарадка і вуліцы Юбілейнай.

Ужо з сённяшняга дня галоўны навагодні сімвал на цэнтральнай плошчы, а таксама ў мікрараёнах райцэнтра зазіхаціць рознакаляровымі агнямі і будзе радаваць пастаўчан і гасцей, ствараючы святочны настрой.

Наталля Налей



Tagged