В «Мастерской Деда Мороза» каждый найдет подарок по вкусу!

Общество

Метадыст Дома рамёстваў «Стары млын» Юлія Калядзіна дэманструе грэлку на чайнік у выглядзе Свінкі

Пад такой назвай працуе выстава-кірмаш навагодніх сувеніраў у Доме рамёстваў «Стары млын». Ад багацця экспанатаў, якія можна тут набыць, ажно разбягаюцца вочы. Тут і снегавікі, і ёлкі, зайчыкі і коцікі, медзведзяняткі і лялькі, чарапахі і совы. Ёсць і сімвал надыходзячага года: гэта абаяльная ружовая гарэзніца Свінка, зробленая з тканіны і паралону, керамічныя парсючкі, якія разлягліся ў лапцях, нібы ў сваіх карытах для ежы, іншыя забаўныя вырабы.

Сувеніры выкананы ў розных тэхніках. Пераважаюць валенне з воўны, абрэзкавае шыццё, вырабы з тканіны, вышыўка, саломапляценне і аплікацыі з саломкі. Усе цацкі, якія могуць парадаваць каго заўгодна, — ручная ўнікальная работа супрацоўнікаў Дома рамёстваў.

Хэнд-мэйд-сувеніры, зробленыя пастаўскімі майстрамі, ахвотныя змогуць набыць таксама падчас выязных калядных і навагодніх кірмашоў, якія будуць ладзіцца ў раёне.  

Фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ



Tagged