С новым годом, поставчане!

Главное Местная власть Общество

Паважаныя пастаўчане!

Завяршаецца 2018 год. Яшчэ адну старонку летапісу перагортвае гісторыя. Кожны яе радок — добрыя справы нашых людзей. Мы ўдзячныя жыхарам Пастаўшчыны за працавітасць і аптымізм, актыўны ўдзел у жыцці горада і раёна. Вашымі намаганнямі ў нас развіваюцца новыя вытворчасці і тэхналогіі, будуецца жыллё, добраўпарадкоўваюцца населеныя пункты. Ацэньваючы падзеі адыходзячага года, мы з верай і надзеяй глядзім у будучыню.

Шчыра жадаем, каб новы год падарыў вам новыя магчымасці і перспектывы. Няхай 2019-ы прынясе толькі добрыя перамены, прыемныя падзеі і сюрпрызы, блізкія людзі ахінаюць вас сваёй любоўю і клопатам. Ад усёй душы жадаем вам, паважаныя пастаўчане, моцнага здароўя, цеплыні адносін, спаўнення ўсіх жаданняў! З Новым, 2019-м, годам!

Сяргей ЧЭПІК, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр КУРТО, старшыня раённага Савета дэпутатаў



Tagged