Аўдзей Андрэй Мікалаевіч – дырэктар вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Завод Беліт»

Общество

Нарадзіўся ў 1972 годзе ў гора­дзе Баранавічы Брэсцкай вобласці. Пасля праходжання тэрміновай воінскай службы закончыў факультэт радыёфізікі і электронікі Белдзяржуніверсітэта, затым магістратуру пры гэтым жа факультэце, у 2015-м — дыстанцыйна Омскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Дастаеўскага па спецыяльнасці «Фінансавыя інвестыцыі».

З 1997 па 2007 год працаваў у сферы адукацыі: выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам Баранавіцкага філіяла Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, начальнікам Цэнтра развіцця інфармацыйных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка. Затым працоўная дзейнасць была звязана з канцэрнам «Белнафтахім». З’яўляўся вядучым спецыялістам па суправаджэнні грузаў, начальнікам аддзела, намеснікам генеральнага дырэктара даччынага прадпрыемства «Беларускі нафтавы гандлёвы дом». Пазней працаваў намеснікам дырэктара па камерцыйных пытаннях ААТ «Лакафарба», намеснікам дырэктара па камерцыйных пытаннях і ідэалагічнай рабоце ААТ «Крыон». З 2016 года — дырэктар па развіцці прадстаўніцтва швейцарскай інвесткампаніі ў Беларусі.

Трэцяга снежня 2018 года загадам генеральнага дырэктара ААТ «Кіруючая кампанія холдынга Гарызонт» назначаны дырэктарам вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Завод Беліт».



Tagged