Акции, скидки, подарки на Рождество и Новый год от Поставского райпо

Важное Общество

Каляды і Новы год — гэта святы падарункаў і сюрпрызаў. Спажыўкааперацыя раёна даўно пачала падрыхтоўку да іх. Ствараюцца запасы кандытарскіх вырабаў, падарункаў, сувеніраў, цацак, садавіны, шампанскага. Са скідкай прадаём гарошак, кукурузу, ананасы, маянэз, кандытарскія вырабы, чай, каву, сокі і іншыя прадукты да святочнага стала.

У буйных універсамах («Цэнтральны», «Юбілейны», «Родны кут» (па вуліцы Савецкай)), абсталяваных камп’ютарнай сістэмай, з 1 па 20 снежня праводзіцца рэкламная акцыя па прадастаўленні скідак ад 3 да 7 працэнтаў у залежнасці ад сумы пакупкі ў адным чэку (адпаведна ад 40 да 80 рублёў). Ва ўніверсаме «Ветразь» будуць уручаны падарункі коштам ад 14 да 25 рублёў тым, хто з 1 па 25 снежня купіць у гэтай гандлёвай кропцы тавараў на агульную суму ад 200 да 300 рублёў. Ва ўнівермазе «Амега» з 1 па 31 снежня дзейні­чае 10-працэнтная скідка на наступную пакупку пры аднаразовым набыцці тавараў на агульную суму больш за 200 рублёў.

Вялікім попытам карыстаюцца падарункавыя сертыфікаты. Не будзе парушана і традыцыя ўзнагароджвання каштоўнымі падарункамі найлепшых па выніках бягучага года пакупнікоў. Яны атрымаюць халадзільнік, мікрахвалевую печ, мультыварку, чайнікі і іншыя каштоўныя прызы.

У мінулыя суботу і нядзелю пастаўскія спажыўкааператары выязджалі з прадукцыяй уласнай вытворчасці на пераднавагодні кірмаш у Першамайскі раён Мінска. Быў высокі попыт на мяса і мясныя паўфабрыкаты, каўбасныя і кандытарскія вырабы, вяндліну, квашэнні і саленні. 22 і 23 снежня зноў бу­дзем гандляваць у Мінску, на гэты раз ажно на трох пляцоўках, у тым ліку на рэспубліканскім кірмашы, які будзе праходзіць ля Палаца спорту. Такім чынам клапоцімся і пра сталічных пакупнікоў.

Да калядных і навагодніх свят застаецца зусім мала часу. Запрашаем больш актыўна наведваць нашы магазіны і скарыс­тоў­вацца магчымасцямі акцый і скідак.

Наталля Артамонава, вядучы таваразнаўца райспажыўтаварыства