Что такое офердрафт? При замене банковской карты овердрафт дается автоматически

Важное Общество

На мінулым тыдні шэраг арганізацый і ўстаноў горада, а менавіта: завод «Беліт», Пастаўскае аддзяленне Дэпартамента аховы, друкарню, рэдакцыю райгазеты, раённы камбінат бытавога абслугоўвання, Пастаўскі вытворча-мэблевы цэнтр, філіялы «Каапгандаль №2» і «Каапнарыхтпрамгандаль» райспажыўтаварыства — наведалі прадстаўнікі Віцебскага абласнога ўпраўлення ААТ «Белаграпрамбанк». Мэтай іх візіту было расказаць пастаўчанам пра такую паслугу, як авердрафт (кароткатэрміновы крэдыт). Зараз яна масава ўкараняецца банкам, а ў будучым пры перавыпуску банкаўскіх картачак ліміт авердрафта будзе ўстаноўлены ў кожнага кліента.

Вядучыя спецыялісты аддзела арганізацыі рознічнага продажу Анастасія Марчанка і Наталля Гры­гор’­ева растлумачылі механізм карыстання авердрафтам, назвалі мінімальную і максімальную сумы, якія можна ўзяць у доўг, а потым пагашаць з заработнай платы, памер працэнтаў за крэдыт, адказалі на пытанні слухачоў. Таксама яны прапанавалі жадаючым прама на месцы падключыць дадзеную паслугу. Да слова, зрабіць гэта можна абсалютна бясплатна.

Алена ШАПАВАЛАВА



Tagged